Поле Хігса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Поле Хігса або хігсаўскае поле — поле, названае ў гонар англійскага фізіка Пітэра Хігса, якое забяспечвае спантаннае парушэнне сіметрыі электраслабых узаемадзеянняў дзякуючы парушэнню сіметрыі вакууму. Квант гэтага поля — хігсаўская часціца (хігсаўскі базон).
Хігсаўскае поле з'яўляецца неад'емнай часткай Стандартнай мадэлі (тэорыі Вайнберга — Салама), якая аб'яднала слабае і электрамагнітнае ўзаемадзеянні. З дапамогай гэтага поля тлумачыцца наяўнасць масы часціц-пераносчыкаў слабага ўзаемадзеяння (W- і Z-базоны) і адсутнасць масы ў часціцы-пераносчыка электрамагнітнага ўзаемадзеяння (фатон).