Помнікі прыроды
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́мнікі прыро́ды — прыродныя аб'екты, каштоўныя ў навуковых, культурна-пазнавальных і аздараўляльных адносінах. З'яўляюцца ўсенародным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Адна з форм аховы прыроды.
У 1972 годзе падпісана Міжнародная канвенцыя па ахове помнікаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Каштоўныя прыродныя аб'екты і комплексы аб'яўляюцца помнікамі прыроды з прычыны іх нязначнай плошчы ці адасобленасці, што не дае магчымасці стварыць запаведнік або заказнік, ці бясшкодна перавесці помнік прыроды ў штучныя ўмовы. У шырокім сэнсе да помнікаў прыроды часам адносяць таксама запаведнікі, заказнікі, нацыянальны паркі, якія ўяўляюць сабой эталонныя ці унікальныя прыродныя ўтварэнні.