Праспект Дзяржынскага (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Праспект Дзяржынскага — магістральная вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фелікса Дзяржынскага (1877—1926), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча СССР.
Хуткія факты Праспект Дзяржынскага Мінск, Агульная інфармацыя ...
Праспект Дзяржынскага Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Працягласць | 7,8 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна, Няміга, Плошча Францішка Багушэвіча, Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка. |
Тралейбусныя маршруты | 8, 10, 12, 23, 36, 39, 40, 53 |
Аўтобусныя маршруты | 49, 57, 74с, 84, 118 |
Назва ў гонар | Ф. Э. Дзяржынскага |
Дзяржаўныя ўстановы | Адміністрацыя Маскоўскага раёна, Суд Маскоўскага раёна. |
Навучальныя ўстановы | Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Паркі | Парк імя Міхаіла Паўлава |
Паштовы індэкс | 220025 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Праспект даўжынёй каля 7,8 км ідзе ад плошчы Багушэвіча ў цэнтральнай частцы горада на паўднёвы захад і канчаецца каля Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Да 1977 года называўся вул. Савецкіх пагранічнікаў.