Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу (англ.: Pulitzer Prize for Fiction) — адна з шасці намінацый ў галіне літаратуры Пулітцэраўскай прэміі. Намінацыю прэміі прысуджаюць за «найлепшы твор мастацкай прозы, які належыць пісьменніку-амерыканцу, выдадзены кнігай і пераважна прысвечаны праблемам амерыканскага жыцця». Памер прэміі складае 10 тысяч долараў ЗША.