РПГ-7
From Wikipedia, the free encyclopedia
РПГ-7 (індэкс — 6Г3) — савецкі ручны супрацьтанкавы гранатамёт шматразовага прымянення.
Прызначаны для барацьбы з танкамі, самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі і іншай бранятэхнікай, можа быць выкарыстаны для знішчэння жывой сілы ў хованках, а таксама для барацьбы з нізкалятаючымі малахуткаснымі паветранымі цэлямі. Гранатамёт распрацаваны ГСКБ-47 (цяпер прадпрыемства «Базальт») і прыняты на ўзбраенне УС СССР у 1961 годзе. Вядучы канструктар — Валянцін Канстанцінавіч Фірулін (лаўрэат Ленінскай прэміі за стварэнне дадзенай зброі). Выпушчана больш за 9 млн штук. Выкарыстоўваўся практычна ва ўсіх узброеных канфліктах з 1968 года і да гэтага часу знаходзіцца на ўзбраенні ўзброеных сіл многіх краін. Дзякуючы з’яўленню новых боепрыпасаў РПГ-7 уяўляе істотную небяспеку для сучаснага ўзбраення і ваеннай тэхнікі, таму застаецца запатрабаваным і ў XXI стагоддзі.