Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам — рангі, якія ў таксанамічнай іерархіі знаходзяцца ніжэй за род, але вышэй за від.
Пералік такіх рангаў, як і іх назвы, адрозніваюцца ў розных кодэксах біялагічнай наменклатуры.
У батаніцы выкарыстоўваюцца шэсць рангаў паміж родам і відам (у парадку паніжэння ўзроўню):
- падрод (лац.: subgenus),
- надсекцыя (лац.: supersectio),
- секцыя (лац.: sectio),
- падсекцыя (лац.: subsectio),
- рад, ці серыя (лац.: series),
- падрад, ці падсерыя (лац.: subseries).
У заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваюць толькі адзін такі ранг, а менавіта падрод.