СМЕРШ
From Wikipedia, the free encyclopedia
«СМЕРШ» (скарачэнне ад «СМЕРць Шпіёнам») — афіцыйная назва органаў савецкай ваеннай контрразведкі ў 1943—46 гадах.
Існавалі тры незалежныя органы:
- Галоўнае ўпраўленне контрразведкі «Смерш» Наркамата абароны (НКА) — ваенная контрразведка, начальнік — В. С. Абакумаў. Падпарадкоўвалася непасрэдна наркому абароны І. В. Сталіну.
- Упраўленне контрразведкі «Смерш» Наркамата Ваенна-Марскога Флоту, начальнік — генерал‑лейтэнант берагавой службы П. А. Гладкоў. Падпарадкоўвалася наркому флоту М. Г. Кузняцову.
- Аддзел контрразведкі «Смерш» Наркамата ўнутраных спраў, начальнік — С. П. Юхімовіч. Падпарадкоўваўся наркому Л. П. Берыі.