Судзіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́дзіна[1][2], або Сасу́д — трубчасты орган (у целе чалавека, жывёлы, у раслінных арганізмах), па якім цячэ вадкае рэчыва.
У чалавека і жывёл выдзяляюць:
- Крывяносныя судзіны — органы сэрцава-судзіннавай сістэмы[1][2], у поласцях якіх адбываецца непасрэдны транспарт крыві па арганізму.
- Лімфатычныя судзіны, або пасакавыя судзіны[1] — органы лімфатычнай сістэмы, у поласцях якіх адбываецца адток лімфы (пасакі)[1] з розных органаў у венозную сістэму.
У раслін гэтым паняццем называюць праводныя элементы ксілемы, якія ўяўляюць сабой доўгія полыя трубкі, утвораныя адным шэрагам клетак (членікаў) са скразнымі адтулінамі (перфарацыямі) на папярочных сценках, па якіх адбываецца масавае перамяшчэнне рэчываў.