Сацыялогія права
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялогія права — маладая навука, якая з’яўляецца галіной навуковых ведаў на стыку права і сацыялогіі . На дадзеным этапе існуе некалькі падыходаў да сацыялогіі права: 1) частка агульнай сацыялогіі, якая вывучае ролю права ў сістэме сацыяльных інстытутаў; 2) галіна агульнатэарэтычнага правазнаўства, прадметам якой з’яўляюцца сацыяльныя ўмовы дзеяння права ў грамадстве (яго фарміравання, існавання, рэальнага функцыянавання); 3) галіна навуковых ведаў аб сацыяльных умовах існавання, развіцця і функцыянавання права. Сацыялогія правы цесна звязана з крыміналогіяй, сацыяльнай інжынерыяй і антрапалогіяй права.