Сацыялогія
навуковая дысцыпліна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сацыялогія (ад лац.: socius — грамадскі і грэч. λόγος — слова) — навука пра грамадства, законы функцыянавання і развіцця сацыяльных супольнасцей і працэсаў, пра сацыяльныя адносіны як механізмы ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння паміж гэтымі супольнасцямі. Аб’ектам сацыялагічнага пазнання з’яўляецца грамадства, якое разглядаецца як адзіны сацыяльны арганізм.
Хуткія факты Сацыялогія, Прадмет вывучэння ...
Сацыялогія | |
---|---|
Прадмет вывучэння | грамадства, гендар, групавое дзеянне[d], адукацыя, праца, сацыяльны стан[d], social conflict[d] і structure[d] |
Вывучаецца ў | history of sociology[d], sociology of sociology[d] і philosophy of sociology[d] |
ACM Classification Code (2012) | 10010461 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Асноўная мэта сацыялогіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Метадалагічна сацыялогія ў значнай ступені базіруецца на эмпірычных даследаваннях. Сацыялогію адносяць да грамадскіх альбо гуманітарных навук.