Сейшэльская рупія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сейшэ́льская рупія (код ISO 4217: SCR) — афіцыйная валюта Сейшэлаў, дзеліцца на 100 цэнтаў. Валюта была ўведзеная 1914 годзе, для замены Маўрыкійскай рупіі, якая абарачалася на Сейшэлах з 1877 года. У штодзённым жыцці рупія звычайна скарачаецца да «SR» ці «SRe».
Першапачаткова, ў 1914 годзе рупія была ўведзена толькі ў банкнотах. Манеты былі ўведзеныя ў 1939 годзе.