Спайнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спайнасць — уласцівасць мінералаў, якая дазваляе расколваць іх у пэўных крышталяграфічных напрамках з утварэннем гладкіх паралельных паверхняў. Узнікненне спайнасці звязана з аслабленнем хімічных сувязяў рашоткі, таму яна залежыць толькі ад унутранай структуры мінералу і не залежыць ад яго знешняй формы.
Да характарыстык спайнасці адносяць:
- ступень дасканаласці спайнасці;
- простую форму, па якой крышталь расколваецца;
- часам вугал паміж плоскасцямі спайнасці.