Стратэг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Запыт «стратэгі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Стратэг (грэч. στρατηγός — ваявода, военачальнік, вайскавод, ад στρατός — войска і ἄγω — весці, вяду) — у старажытнагрэчаскіх гарадах-дзяржавах галоўнакамандуючы войскам з паўнамоцтвамі распараджацца фінансамі і чыніць суд у даручаным яму войску, а таксама будаваць знешнія адносіны ў межах, неабходных для дасягнення задач, пастаўленых перад даручаным яму войскам.
Стратэгамі таксама называліся ў Эліністычным Егіпце прызначаныя царамі Пталамеямі прадстаўнікі грэка-македонскай адміністрацыі ў абласцях краіны — номах.