Суперкубак Беларусі па футболе 2022
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суперкубак Беларусі па футболе 2022 — трынаццаты розыгрыш Суперкубка Беларусі, штогадовага футбольнага матча, у якім сустракаюцца чэмпіёны Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі і пераможцы Кубка Беларусі мінулага сезона.
Хуткія факты БАТЭ, Шахцёр ...
Суперкубак Беларусі па футболе 2022 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дата | 5 сакавіка 2022 | ||||||
Стадыён | «Дынама-Юні», Мінск | ||||||
Арбітр | Аляксей Кульбакоў | ||||||
Наведвальнасць | 2591 | ||||||
← 2021 2023 → |
Закрыць
Матч адбыўся 5 сакавіка 2022 года. У ім прынялі ўдзел «Шахцёр» з Салігорска, чэмпіён Беларусі 2021, і БАТЭ з Барысава, уладальнік Кубка Беларусі 2020/2021. Забіўшы мяч у кампенсаваны час, перамогу атрымаў БАТЭ, які такім чынам зноў авалодаў Суперкубкам пасля чатырохгадовага перапынку.