Сінонім (таксанамія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сінонім.
Сіно́німы ў біялагічнай таксанаміі — дзве ці больш назвы, якія ставяцца да аднаго і таго ж біялагічнага таксону.
Карл Ліней з 1753 года, калі выйшла першае выданне яго кнігі Species plantarum (лац.) («Віды раслін»), і ў наступныя гады даў назвы прыкладна для васьмі тысяч відаў; значная частка гэтых назваў без змены прызнаюцца і ў цяперашні час [1]. Між тым падзел на таксоны і назвы таксонаў не абсалютныя. Сістэмы назваў перыядычна перабудоўваюцца ў адпаведнасці са зменлівымі навуковымі ўяўленнямі. Гэтым і тлумачыцца вялікая колькасць сінонімаў — другасных назваў ужо вядомых таксонаў. Лік гэтых сінонімаў расце да нашых дзён, прычым для некаторых відаў прыводзяцца ўжо дзясяткі сінонімаў.