Сірыйская апазіцыя
Група, якая выступае супраць улады сям'і Асадаў у Сірыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сірыйская апазіцыя (араб. المعارضة السورية) — агульны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння розных груповак у Сірыі, якія заклікаюць тым ці іншым спосабам да змены палітычнага рэжыму ў краіне і выступаюць супраць праўлення партыі Баас. Пры гэтым сам тэрмін «апазіцыя», як правіла, выкарыстоўваецца ў дачыненні да традыцыйных палітычных сіл, гэта значыць для груповак, што маюць гісторыю барацьбы супраць існага сірыйскага ўрада, а не для абазначэння наогул усіх удзельнікаў паўстання супраць прэзыдэнта Башара Асада. Першымі апазіцыйнымі групамі сталі так званыя «пратэстныя камітэты». Яны былі ўтвораны ў красавіку 2011 года, калі пратэсты перайшлі з фазы спантанна ўзнікаючых у фазу арганізаваных.