Сістэма кветкавых раслін Тахтаджана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сістэма Тахтаджана — адна з найболей вядомых таксанамічных сістэм класіфікацыі кветкавых раслін; створана А.Л. Тахтаджанам.
Сістэма пабудаваная па тыпу «філагенетычнага дрэва» і заснаваная на ідэі монафілетычнага паходжання кветкавых раслін. Асаблівасцю сістэмы з'яўляецца ўжыванне прынцыпу тыпіфікацыі да таксонаў усіх рангаў (тыпавы род для ўсіх пакрытанасенных і двухдольных — Magnolia, для аднадольных — Lilium).