Тардэсільяскі дагавор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тардэсільяскі дагавор (ісп.: Tratado de Tordesillas, парт.: Tratado de Tordesilhas) — пагадненне паміж Іспаніяй і Партугаліяй аб падзеле сфер уплыву ў свеце. Складзены 7 чэрвеня 1494 года ў горадзе Тардэсільяс (Кастылія). Ратыфікаваны Іспаніяй 2 ліпеня, Партугаліяй — 5 верасня. Ухвалены булай Папы Юлія II у 1506 годзе.
Дагавор удакладняў лінію падзелу, устаноўленую годам раней у буле Папы Аляксандра VI «Inter caetera». Дэмаркацыйная лінія, якая праходзіла праз абодва полюсы і перасякала Атлантычны акіян, па патрабаванні партугальскага боку была перанесена ад лініі, якая праходзіць у 100 лігах заходней любога з астравоў Азорскага архіпелага і архіпелага Зялёнага мыса да 370 ліг (1770 км, 1100 міль) да захаду ад астравоў Зялёнага Мыса — у сучасных каардынатах, гэта мерыдыян 49°32’56" з. д., ці «папскі мерыдыян». Моры і землі на ўсход ад гэтай рысы адыходзілі да каралеўства Партугаліі, да захаду — каралеўству Кастыліі і Арагона (Іспаніі).