Труба
музычны інструмент / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Труба (значэнні).
Труба́ (італ.: tromba, фр.: trompette, ням.: Trompete, англ.: trumpet) — медны духавы музычны інструмент альтова-сапранавага рэгістра, самы высокі па гучанні сярод медных духавых.
Хуткія факты Труба, Класіфікацыя ...
Труба | |
---|---|
Класіфікацыя |
|
Дыяпазон |
Дыяпазон па напісанні |
Роднасныя інструменты | Трамбон, карнет, флюгельгорн |
Музыканты | Спіс трубачоў |
Труба на вікісховішчы |
Закрыць
Труба вядома са старажытных часоў. Выкарыстоўвалася ў якасці сігнальнага інструмента паляўнічымі, пастухамі, у ваеннай справе і інш. З XVII ст. трубу пачалі выкарыстоўваць у якасці аркестровага інструмента. У сучасным выглядзе, з ветыльным механізмам, з'явілася да сярэдзіны XIX ст.
У прафесійнай музыцы выкарытоўваюцца як аркестровы і сольны інструмент. Адрозніваюць: пікала, малую, альтовуюі басовую трубы.