Тувалу (народ)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тувалу (саманазва Tuvalu, літаральна «дзевяць разам») — карэнныя насельнікі астравоў Эліс (дзяржава Тувалу) палінезійскага паходжання. Агульная колькасць у Тувалу — 10 тыс. чалавек (2011 г.). Прыкладна столькі ж прадстаўнікоў гэтага народа пражывае ў іншых краінах — Новай Зеландыі, Аўстраліі, Кірыбаці, Наўру і інш. Да народа тувалу часам таксама адносяць карэнных насельнікаў атола Нуі (544 чал.), якія размаўляюць на мікранезійскай мове, але па матэрыяльнай культуры блізкія да палінезійскага насельніцтва краіны.
У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні дзяржава Тувалу і астравы Тувалу. |
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Тувалу (Tuvalu) | |
Агульная колькасць | 10000 чал. у Тувалу |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Тувалу |
Мова | тувалу |
Рэлігія | політэізм, культ продкаў, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | самоанцы |
Закрыць