Тэмпература кіпення
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэмпература кіпення, пункт кіпення — тэмпература, пры якой адбываецца кіпенне вадкасці, якая знаходзіцца пад сталым ціскам. Тэмпература кіпення адпавядае тэмпературы насычанага пару над плоскай паверхняй кіпячай вадкасці, бо сама вадкасць заўсёды крыху перагрэтая адносна тэмпературы кіпення.
Хуткія факты Тэмпература кіпення, ISQ dimension ...
Тэмпература кіпення | |
---|---|
ISQ dimension | |
Больш за | тэмпература плаўлення |
Закрыць
Згодна з ураўненнем Клапейрона-Клаўзіуса з ростам ціску тэмпература кіпення павялічваецца. Гранічнай тэмпературай кіпення з’яўляецца крытычная тэмпература рэчыва.