Тэрмадынамічная фаза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрмадынамі́чная фа́за — тэрмадынамічна аднастайная па складзе і ўласцівасцях частка тэрмадынамічнай сістэмы, аддзеленая ад іншых фаз паверхнямі раздзела, на якіх скокам змяняюцца некаторыя ўласцівасці сістэмы. Іншае вызначэнне: Фаза - гамагенная частка гетэрагеннай сістэмы. У аднакампанентнай сістэме розныя фазы могуць быць прадстаўлены рознымі агрэгатнымі станамі або рознымі паліморфнымі мадыфікацыямі рэчыва. У шматкампанентнай сістэме фазы могуць мець розны склад і структуру.