Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай
уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Руская Уніяцкая Царква, таксама Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (лац.: Ecclesia Ruthena unita) — памесная каталіцкая царква ўсходняга абраду (грэка-каталіцкая), утвораная ў Рэчы Паспалітай у выніку Берасцейскай уніі. Цяпер яе спадкаемцамі з'яўляюцца Украінская Грэка-Каталіцкая Царква і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.
Юрыдычна ахоплівала ўсе былыя праваслаўныя землі Рэчы Паспалітай. Апроч гэтага, некаторы час у 1671 годзе мітраполіі было падпарадкавана каля 1600 цэркваў у Венгрыі і Трансільваніі, а таксама Мукачаўская епархія[uk].