Ураўненне неразрыўнасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ураўне́нне неразры́ўнасці — адно з ураўненняў гідрадынамікі, якое выражае закон захавання масы для любога аб’ёму рухомай вадкасці (газу). Мае выгляд:
дзе ρ — шчыльнасць вадкасці, v — вектар скорасці часціц вадкасці ў зададзеным пункце, div(ρ v) — дывергенцыя шчыльнасці імпульса вадкасці ў зададзеным пункце.
Для несціскальнай вадкасці (ρ = const) ураўненне неразрыўнасці прымае форму:
а для аднамернага цячэння, якое устанавілася ў канале ці трубе з плошчай папярочнага сячэння S, —
што дае закон пастаянства расходу вадкасці.