Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК, руск.: Всероссийский центральный исполнительный комитет, ВЦИК) — вышэйшы, нароўні са Усерасійскім з’ездам Саветаў, заканадаўчы, распарадчы і кантралюючы орган дзяржаўнай улады Расійскай Савецкай Рэспублікі і РСФСР да 1938 года.
Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт | |
---|---|
Тып | |
Тып | выканаўчы камітэт |
Дзяржава | РСФСР |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 25 лістапада 1917 |
Дата скасавання | 15 ліпеня 1938 |
Папярэднік | Часовы савет Расійскай рэспублікі |
Пераемнік | Вярхоўны Савет РСФСР |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Міхаіл Калінін (апошні), УКП(б) з 30 сакавіка 1919 па 15 ліпеня 1938 |
Выбіраўся Усерасійскім з’ездам Саветаў і дзейнічаў у перыяды паміж з’ездамі, з 1918 года для рэалізацыі рашэнняў з’езду, фарміраваў Савет народных камісараў РСФСР[1].
Пасля смерці першага старшыні УЦВК Я. М. Свярдлова, які валодаў у партыі вялікім аўтарытэтам, пытанне пра кандыдатуру на пасаду старшыні разглядалася на Пленуме ЦК РКП(б) 25 сакавіка 1919 года. Былі прапанаваны кандыдатуры Ф. Э. Дзяржынскага, М. І. Калініна, М. М. Красцінскага, А. Г. Белабародава, У. І. Неўскага і прадстаўніка аблвыканкама Заходняй вобласці і фронту Іванова. За кандыдатуру Калініна прагаласавала 7, супраць — 4, устрымалася — 2[2].
Да ўтварэння СССР у склад УЦВК таксама ўваходзілі прадстаўнікі Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, якія выбіраліся на рэспубліканскіх з’ездах Саветаў. УЦВК, выбраны IX Усерасійскім з’ездам Саветаў, уключаў апроч прадстаўнікоў Украіны і Беларусі дэлегатаў ад Закаўказскіх рэспублік[3]. З лістапада 1917 года паміж сесіямі УЦВКа яго функцыі ажыццяўляліся Прэзідыумам, аператыўным органам УЦВК. Усяго адбыліся 33 сесіі УЦВК працягласцю ад 1 да 15 дзён[4]. Апарат УЦВК складаўся з Прэзідыума, Бюро і каля 20 аддзелаў[5].
УЦВК быў скасаваны ў 1938 годзе ў сувязі з прыняццем новай канстытуцыі РСФСР.