ФК Дэпартыва Ла-Карунья
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дэпартыва» (ісп.: Real Club Deportivo de La Coruña) ― іспанскі футбольны клуб з горада Ла-Карунья з аўтаномнай супольнасці Галісія. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыясор», што ўмяшчае 32 660 гледачоў.
Хуткія факты Дэпартыва Ла-Карунья, Поўная назва ...
Дэпартыва Ла-Карунья | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Real Club Deportivo de La Coruña, S.A.D. | |||
Заснаваны | 1906 | |||
Горад | Ла-Карунья, Іспанія | |||
Стадыён |
Рыясор Умяшчальнасць: 32 660 |
|||
Прэзідэнт | Антоніа Каўсейру[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Першы дывізіён RFEF | |||
2021/22 | 2 месца ў Групе 1 | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Закрыць
Пераможца чэмпіянату Іспаніі (2000) і яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў Кубак Іспаніі і тройчы Суперкубак. Пяць разоў прымалі ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЕФА. Да правядзення чэмпіянату Іспаніі клуб шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940).
Галоўным праціўнікам клуба з’яўляецца іншая каманда з Галісіі — «Сельта» з Віга. Традыцыйна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гетрах.