Фагот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фагот (італ.: fagotto, літар. «вузел, пучок, вязанка», ням.: Fagott, фр.: basson, англ.: bassoon) — язычковы драўляны духавы музычны інструмент басовага, тэнаровага і часткова альтовага рэгістра. Мае выгляд сагнутай доўгай трубкі з сістэмай клапанаў і двайным (як у габоя) кіем, які насаджваецца на металічную трубку («эс») у форме літары S, якая злучае кій з асноўным корпусам інструмента. Сваю назву атрымаў з-за таго, што ў разабраным стане нагадвае вязанку дроў.
Фагот | |
---|---|
Класіфікацыя | язычковы драўляны духавы музычны інструмент з падвойным кіем |
Дыяпазон |
|
Роднасныя інструменты |
|
Музыканты | Спіс фагатыстаў |
Фагот на вікісховішчы |
Фагот сканструяваны ў XVI стагоддзі ў Італіі, у аркестры ўжываецца з канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя, заняў у ім пастаяннае месца да канца XVIII стагоддзя. Тэмбр фагота вельмі экспрэсіўны і на ўсім дыяпазоне багаты абертанамі. Найбольш ужываюцца ніжні і сярэдні рэгістр інструмента, верхнія ноты гучаць крыху гугнява і здушана. Фагот ўжываецца ў сімфанічным, радзей у духавым аркестры, а таксама як сольны і ансамблевы інструмент.