Фатаграфічная зорная велічыня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фатаграфічная зорная велічыня — фатаграфічны бляск зоркі, які ўспрыняў бы назіральнік пры візуальных назіраннях, калі б спектральная адчувальнасць яго вока супадала з са спектральнай адчувальнасцю несенсібілізаванай фатаграфічнай пласцінкі.
Было прынята, што зоркі спектральнага класа A0, якія маюць зорныя велічыні, заключаныя ў межах ад 5,5 да 6,5, маюць аднолькавыя фатаграфічныя і візуальныя зорныя велічыні.
Рознасць паміж фатаграфічнай і візуальнай зорнымі велічынямі адной і той жа зоркі завецца паказчыкам колеру. Чырвоныя зоркі маюць дадатныя паказчыкі колеру, а блакітнаватыя — адмоўныя.
Калі ў візуальных зорных велічынь «эфектыўная» даўжыня хвалі λ=530 нм, то ў фатаграфічных яна роўная 425 нм.