Футбольная Бундэсліга Германіі 2022/2023
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бундэсліга 2022/2023 — 60-ты сезон найвышэйшай лігі па футболе ў Германіі. Спаборніцтвы пачаліся 5 жніўня 2022 года і скончыліся 27 мая 2023 года. Тытул чэмпіёна абараніла мюнхенская «Баварыя». Другое месца прысуджана дортмундскай "Барусіі". У спаборніцтве прынялі ўдзел 18 клубаў.
27 мая 2023 года ў апошнім матчы сезона 2022/2023 "Баварыя" перамагла "Кёльн" з лікам 2:1. У той жа дзень яе асноўны канкурэнт "Барусія" Дортмунд страціла ачкі ў матчы з "Майнцам" - 2:2. Дзякуючы гэтаму абодва клуба атрымалі аднолькавую колькасць ачкоў у чэмпіянаце, але дзякуючы лепшай розніцы забітых-прапушчаных галоў, чэмпіёнства было прысуджана "Баварыі" Мюнхен. Такім чынам мюнхенскі клуб 11 раз запар стаў чэмпіёнам краіны і 33-і раз у сваёй гісторыі.