Хуліганства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуліганства — грубае парушэнне грамадскага парадку, адкрытае выказванне непавагі да нормаў грамадства. У заходніх краінах тэрмін «хуліганства», як правіла, ужываецца ў адносінах да хуліганаў-балельшчыкаў, у той час як у краінах былога СССР пад хуліганствам разумеецца злачынства або правапарушэнне. Пакаранне за хуліганства прадугледжана ў крымінальных кодэксах шэрагу краін, у прыватнасці Беларусі (Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь: Раздзел ХІ, Глава 30, арт. 339).