Шуцманшафт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шуцманша́фт (ням.: Schutzmannschaft), скар. шу́ма (ням.: Schuma), ад шу́цман (ням.: Schutzmann — супрацоўнік ахоўнай паліцыі ў Германіі да 1945 года) — «ахоўныя каманды», асаблівыя падраздзяленні, першапачаткова ў складзе дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха на акупаваных тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваннем немцаў і разам з іншымі нямецкімі часцямі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазней на базе асобных батальёнаў былі сфармаваныя часці Вафен СС.
Хуткія факты Шуцманшафт, Гады існавання ...
Шуцманшафт | |
---|---|
Schutzmannschaft | |
Гады існавання | 1941—1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Уваходзіць у | паліцыя парадку |
Тып | дапаможная паліцыя |
Функцыі | карныя аперацыі і барацьба з партызанамі |
Колькасць | каля 300.000 чалавек |
Дыслакацыя |
Генерал-губернатарства Рэйхскамісарыят Остланд Рэйхскамісарыят Украіна Рэйхскамісарыят Масковія |
Дэвіз | «Treu, Tapfer, Gehorsam» («Верны, Храбры, Паслухмяны») |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | баі з партызанамі, карныя аперацыі |
Закрыць
Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюза і ў Балтыі.