Экзонім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экзонім (ад грэч. ἔξω [экза] «па-за» + грэч. ὄνομα [онама] «імя») — назва краіны, народа і яго прадстаўнікоў або мовы, ужываная ў дачыненні да іх выключна замежнікамі. Паняцце адваротнае экзоніму — эндонім.
Напрыклад, назва "Германія" — беларускі экзонім, Allemagne — французскі. Эндонімам жа для гэтай краіны служыць нямецкае Deutschland.
Першым з двух паняццяў убачыў свет "эндонім". Адбылося гэта ў 1957 у тапанімічнай працы аўстралійскага географа Марселя Аўрасо (Marcel Aurousseau) «Паходжанне геаграфічных назваў» (1957). Неўзабаве ж нарадзіўся і адваротны тэрмін "экзонім".
Экзонімы могуць утварацца ад розных каранёў (Германія і Deutschland), узнікаць у выніку фанетычнай ці арфаграфічнай трансфармацыі эндоніма ў іншых мовах (так у англійскі London па-іспанску будзе Londres, па-галандску — Londen, па-фінску — Lontoo). Таксама з'яўляюцца экзонімы шляхам калькавання: так французская назва Нідэрландаў Pays-Bas атрымалася перакладам эндоніма Nederland, што азначае "нізінныя землі".