Эпічны цыкл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эпічны цыкл (стар.-грэч.: Ἐπικὸς Κύκλος), або Траянскі цыкл (грэч. Τρωικός κύκλος) — збор старажытнагрэчаскіх эпічных паэм, якія атаесамляюцца з апісаннем Траянскай вайны. Былі складзены ў VIII — VI стст. да н. э. гекзаметрам, прыпісваюцца розным аўтарам. Апроч «Іліяды» і «Адысеі» паэмы захаваліся толькі ва ўрыўках і пераказах.