Алесандра Вольта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеса́ндра Джузэ́пэ Анто́ніё Анастасі́ё Джэраля́ма Умбэ́рта Во́льта (па-італьянску: Alessandro Giuseppe Antonio Anastasio Gerolamo Umberto Volta; 18 лютага 1745, Кома, Мілянскае герцагства, Італія — 5 сакавіка 1827, Кома, Каралеўства Італія) — італьянскі фізык, хімік, фізыёляг і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў вучэньня аб электрычнасьці; граф (1801). Чалец Нідэрляндзкай каралеўскай акадэміі навук, чалец Прускай акадэміі навук, замежны чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства. Прафэсар Павійскага унівэрсытэта.
Алесандра Вольта | |
па-італьянску: Alessandro Volta | |
Дата нараджэньня | 18 лютага 1745(1745-02-18)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Кома |
Дата сьмерці | 5 сакавіка 1827(1827-03-05)[2][3][4][…] (82 гады) |
Месца сьмерці | Кома |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Калегія ордэну езуітаў |
Занятак | фізык, вынаходнік, акадэмік, хімік |
Навуковая сфэра | фізыка, хімія, фізыялёгія |
Месца працы | |
Вядомы як | вынаходнік |
Дзеці | Zanino Volta[d] |
Узнагароды | Мэдаль Коплі, Ордэн Жалезнай Кароны, Ордэн Ганаровага легіёну |
Вольта ўпершыню зьмясьціў пласьціны з цынку і медзі ў кісьлю, каб атрымаць бесьперапынны электрычны ток, стварыўшы першую ў сьвеце хімічную крыніцу току («Вольтаў слуп»). Імем Вольта названа адзінка вымярэньня электрычнага напружаньня — вольт.
У 1800 годзе пабудаваў хімічную батарэю: стала магчымым атрымліваць электрычнасьць з дапамогай хімічных рэакцыяў.
Астэроід «8208 Вольта» носіць яго імя.