Хімія
навука пра рэчывы й рэакцыі паміж імі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хі́мія (састар. хэ́мія[1][2], араб. كيمياء) — адна з найважнейшых галінаў прыродазнаўства, навука пра рэчывы, іх уласьцівасьці, склад і структуру, а таксама іх пераўтварэньні ў выніку хімічных рэакцыяў[3]. Паколькі ўсе рэчывы складаюцца з атамаў, якія дзякуючы хімічным сувязям здольныя фармаваць малекулы, то хімія займаецца ў асноўным вывучэньнем узаемадзеяньняў паміж атамамі й малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеяньняў. Прадметам хіміі ёсьць хімічныя элемэнты й іхныя злучэньні, а таксама заканамернасьці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі. Хімія мае шмат агульнага зь фізыкай і біялёгіяй, па сутнасьці мяжа паміж імі ўмоўная. Хімію часам называюць «цэнтральнай навукай», таму што яна злучае фізыку зь іншымі натуральнымі навукамі, як то геалёгія й біялёгія[4][5].
Хімія | |
Навука | |
састар. хэмія | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | фізычная навука[d] |
Тэма | 788 |
Прадмет вывучэньня | навука пра рэчывы й рэакцыі паміж імі |
Пэрыяд заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Гісторыя | гісторыя хіміі[d] |
Асноўныя кірункі | хімія арганічная, хімія неарганічная, біяхімія |
Цэнтры дасьледаваньняў | ва ўсім сьвеце |
Хімія ў Вікісховішчы |
Этымалёгія слова зьяўляецца даволі спрэчнай. Генэзіс слова можна аднесьці да пэўнай практыкі, вядомай як альхімія, якая практыкуецца на працягу некалькіх тысячагодзьдзяў у розных частках сьвету, асабліва на Блізкім Усходзе.
Сучасная хімія зьяўляецца адной з самых шырокіх дысцыплінаў сярод усіх натуральных навук.