Амэрыканская жэставая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амэрыка́нская жэставая мова, амслэн (па-ангельску: American Sign Language, ASL) — адна з жэставых моваў, якую ўжывае большасьць нячуючае супольнасьці ЗША ды ангельскамоўнае Канады. Дыялекты гэтае мовы й заснаваныя на ёй крэолы выкарыстоўваюцца і ў іншых рэгіёнах сьвету: у Заходняй ды Цэнтральнай Афрыцы, часткова ў Паўднёва-Ўсходняе Азіі.
Хуткія факты Дата стварэньня, Ужываецца ў ...
Амэрыканская жэставая мова | |
Дата стварэньня | 1817 |
---|---|
Ужываецца ў | ЗША, Канада ды інш. |
Рэгіён | Паўночная Амэрыка, Заходняя Афрыка, Цэнтральная Афрыка, Паўднёва-Ўсходняя Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | ад 250 да 500 тыс. у ЗША (1972) |
Клясыфікацыя | : Сям'я францускае жэставае мовы[1] |
Афіцыйны статус | |
Дапаможная мова ў | : 40 штатах ЗША[2] |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][4] |
Пісьмо | SignWriting[d], Stokoe notation[d] і ASLwrite[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | ase |
Закрыць
Існуе гіпотэза, што амслэн і сам зьяўляецца крэольскаю моваю, заснаванай на францускай жэставай мове. Але, нягледзячы на тое, што гэтыя дзьве мовы вельмі блізкія адна да адное[5], амслэн не зьяўляецца крэолам: некаторыя ягоныя рысы (напрыклад, аглютынацыйная марфалёгія), не характэрныя для моваў гэтага тыпу.