Атанасыюс Кірхэр
Намецкі навуковец-унівэрсал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Атана́сыюс Кі́рхэр (па-нямецку: Athanasius Kircher; 1601 ці 1602, Гайза каля Фульды, Сьвятая Рымская імпэрыя — 1680, Рым, Папская вобласьць) — нямецкі езуіцкі дасьледнік і ўнівэрсал, які выдаў каля 40 навуковых працаў па розных галінах, найбольш значныя зь якіх у арыенталізьме, геалёгіі і мэдыцыне. За сваю агромністую сфэру інтарэсаў Кірхэр параўноўваўся з Руджэрам Бошкавічам і Леанардам да Вінчы, а таксама атрымаў тытул «Майстра сотні мастацтваў»[7]. У апошнія дзесяцігодзьдзі ў навуковых колах адбываецца ўзнаўленьне зацікаўленасьці да Кірхэра.
Атанасыюс Кірхэр | |
па-нямецку: Athanasius Kircher | |
Дата нараджэньня | 2 траўня 1602(1602-05-02)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 лістапада 1680(1680-11-28)[1][2][3][…] (78 гадоў) або 27 лістапада 1680(1680-11-27)[4][5] (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўца, матэматык, егіптолаг, музыказнаўца, тэарэтык музыкі, унівэрсальны чалавек, вынаходнік, каталіцкі сьвятар, астраном, біёляг, археоляг, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, фізык, тэоляг, геоляг, вулканолаг, музэязнавец, кампазытар, гісторык, натураліст |
Навуковая сфэра | багаслоўе, мовазнаўства, геалёгія і мэдыцына |
Месца працы | |
Вучні | Гаспар Шот[d] і Gioseffo Petrucci[d] |
Кірхэр таксама сьцьвярджаў, што расшыфраваў старажытнае эгіпецкае герагліфічнае пісьмо, аднак надалей большасьць ягоных прыпушчэньняў і перакладаў на гэтай глебе былі прызнаныя бессэнсоўнымі. Тым ня меней, ён слушна ўтварыў сувязь паміж старажытнай эгіпецкай і сучаснай копцкай мовамі, і асобныя навукоўцы называюць яго заснавальнікам эгіпталёгіі. Таксама Кірхэр захапляўся сыналёгіяй і склаў энцыкляпэдыю Кітаю, у якой адзначыў раньнюю прысутнасьць там нэстарыянскіх хрысьціянаў, адначасна паспрабаваўшы зьвязаць гэты факт з эгіпецкай цывілізацыяй і хрысьціянствам; сучасныя дасьледчыкі лічаць апошняе малаверагодным.
Працы Кірхэра па геалёгіі ўлучалі вывучэньне вульканаў і акамянеласьцяў. Кірхэр адным зь першых выкарыстаў мікраскоп для выяўленьня мікробаў і выказаў меркаваньне, што чума была выкліканая заразнымі мікраарганізмамі, а таксама прапанаваў эфэктыўныя меры дзеля запабяганьня распаўсюду хваробы. Таксама навуковец меў глыбокую зацікаўленасьць да тэхналёгіяў і мэханічных вынаходніцтваў; яму прыпісваюць вынаходзтва магнітнага гадзіньніку, разнастайных аўтаматаў і першага мэгафону. Часта яго памылкова называюць і вынаходцам чароўнага ліхтару, але ў ягонай працы «Ars Magna Lucis et Umbrae» сапраўды сустракаецца вывучэньне прынцыпаў працы падобнага аб’екту.
Напрыканцы жыцьця Кірхэрава зорка была заслоненая рацыяналізмам Рэнэ Дэкарта й іншых. Аднак у канцы XX стагодзьдзя эстэтычныя якасьці ягонае працы ізноў былі ацэненыя. Сучасныя дасьледнікі называюць яго «гігантам сярод навукоўцаў XVII стагодзьдзя», «адным з апошніх мысьляроў, які правамоцна мог абвясьціць усе веды сваімі ўладаньнямі»[8], «апошнім чалавекам Адраджэньня».