Эгіпецкая мова
мова Старажытнага Эгіпту / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эґі́пецкая мо́ва — мёртвая мова, якая была распаўсюджана ў Старажытным Эґіпце, складнік асобнае Афразійскае моўнае макрасям'і. У рамках якое, па меркаваньню некаторых навукоўцаў блізка да сэміцкіх моваў, але па іншаму меркаваньню блізка да чадзкіх моваў.
Quick Facts Дата стварэньня, Ужываецца ў ...
Эґіпецкая мова | |
𓂋𓏺𓈖 𓆎𓅓𓏏𓊖 | |
[[Файл:|]] | |
Дата стварэньня | IV тысячагодзьдзе да н. э.[1] |
---|---|
Ужываецца ў | Старажытны Эгіпет, Царства Куш у Нубіі |
Рэгіён | Паўночная Афрыка |
Народ(-ы) | старажытныя эгіпцяне й нубійцы |
Клясыфікацыя | афразійскія мовы |
Афіцыйны статус | |
Статус: | мёртвая |
Вымерла: | XVIII ст. |
Дыялекты | верхні і ніжні, копцкая мова |
Пісьмо | эгіпецкія герогліфы, гератычнае, дэматычнае і копцкае |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | egy |
Close
Самы раняшні вядомы сказ на эґіпецкае мове датаваны прыблізна 2690 рокам да. н. э., што робіць яе адное з самых старажытных пісьмовых моў разам з Шумэрскае. Апошняя фаза эґіпецкае мовы — копцкая мова, якая зьнікла да XVIII ст. і зараз выкарыстоўваецца, але толькі як мова багаслужэньня ў Копцкае Праваслаўнае Царкве, зь невялікімі спробамі адрадзіць як родную мову.
Навуковая дысцыпліна, якая вывучае эґіпецкую мову — лінгвістычная эґіпталёгія.