Біпалярны транзыстар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біпалярны транзыстар — трохэлектродны паўправадніковы прыбор, разнавіднасьць транзыстара. Электроды падключаны да трох паслядоўна разьмешчаных слаёў паўправадніка з чаргуючымся тыпам прымеснай праводнасьці. Па гэтаму спосабу чаргаваньня распазнаюць npn і pnp транзыстары (n (negative) — электронный тып прымеснай праводнасьці, p (positive) — дзірачны). Электрод, які подключаны да цэнтральнага слою, называюць базай, электроды, якія падключаны да зьнешніх слаёў, называюць калектарам і эмітэрам. На прасьцейшай схеме адрозненьні паміж калектарам і эмітэрам ня бачны. Насамрэч калектар адрозніваецца ад эмітэра, галоўнае адрозненьне калектара — большая плошча p-n пераходу. Акрамя гэтага, для работы транзыстара абавязкова неабходна малая таўшчыня базы.