Вайскова-марскі флёт СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайско́ва-марскі́ флёт СССР (ВМФ СССР) — марское войска СССР, заснаванае ў сакавіку 1924 г. пад назовам Вайскова-марскія сілы Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (ВМС РСЧА; да сьнежня 1937 г.). Меў істотны ўплыў на большасьць сутыкненьняў Халоднай вайны, бо тыя пераважна засяроджваліся на марскіх войсках. Улучаў 2 акіянічныя флёты (Паўночны і Ціхаакіянскі), 2 марскія флёты (Балтыйскі і Чарнаморскі), Касьпійскую флятылію і Ленінградзкую вайскова-марскую базу. Складаўся з падлодак, надводных караблёў, марской авіяцыі, берагавой артылерыі і марской пяхоты. Пасьля скасаваньня СССР 8 сьнежня 1991 г. пераважна склаў Вайскова-марскі флёт Расеі. Частка Чарнаморскага флёту СССР склала Вайскова-марскія сілы Ўкраіны і Вайскова-марскі флёт Грузіі. Частка Касьпійскай флятыліі адышла Вайскова-марскім сілам Азэрбайджана(en).
Вайскова-марскі флёт СССР | |
рас. Военно-морской флот СССР | |
Вайскова-марскі сьцяг СССР(ru) (з 27 траўня 1935 г.) | |
Гады існаваньня | 1924—1991 |
---|---|
Краіна | СССР |
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны СССР (з 15 сакавіка 1953 г.) |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы СССР |
Тып | Марское войска |
Уключае ў сябе | па 2 акіянічных і марскіх флёты, Касьпійскую флятылію і Ленінградзкую базу |
Функцыя | Стратэгічная |
Колькасьць | 467 тыс. чалавек (1984) |
Камандная структура | Галоўны камандзір і Галоўны штаб ВМФ |
Дысьлякацыя | CCCР, 3 краіны Азіі (Віетнам, Паўднёвы Емэн, Сырыя), 7 краінаў Афрыкі (Ангола, Гвінэя, Лібія, Самалі, Туніс, Эгіпет, Этыёпія), 2 краіны Эўропы (Альбанія, Фінляндыя) |
Мянушка | Чырвоны флёт |
Узбраеньне | 895 караблёў і 1172 самалёты (1990) |
Войны | Савецка-японскі памежны канфлікт (1938—1939), Другая сусьветная вайна (1939—1945), Карэйская вайна (1950—1953), вайна ў Віетнаме (1959—1975), Самалійска-этыёпская вайна (1977—1978), грамадзянская вайна ў Анголе (1975—1989) |
Вядомыя камандзіры | Мікалай Кузьняцоў(be), Сяргей Гаршкоў(uk) |