Эгіпет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эгі́пет, Эґі́пет (па-арабску: مصر — Міср), Ара́бская Рэспу́бліка Эґі́пет (مهورية مصر العربية — Джамгурыя Міср аль-Арабія) — найбуйнейшая краіна Арабскага Ўсходу. Месьціцца на паўночным усходзе Афрыкі й часткова ў Азіі (Сынайскі паўвостраў). Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палестыны (сэктару Газу), Суданам і Лібіяй. Па тэрыторыі Эгіпту праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях зь Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.
Эгіпет جمهورية مصر العربية | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Bilady, Bilady, Bilady» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Каір | ||||
Найбуйнейшы горад | Каір | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Рэспубліка Абдэль Фатах аль-Сісі Шэрыф Ісмаіл | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
30-е месца ў сьвеце 1 002 450 км² 0,632 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
15-е месца ў сьвеце 86 502 500 84/км² | ||||
СУП • агульны (2014) • на душу насельніцтва |
31 месца ў сьвеце $576,350 млрд $6714 | ||||
Валюта | Эгіпецкі фунт (EGP) | ||||
Часавы пас | EET (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
28 лютага 1922 году | ||||
Аўтамабільны знак | ET | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .eg | ||||
Тэлефонны код | +20 | ||||
Эгіпет зьяўляецца адной з самых густанаселеных краінаў Афрыкі й Блізкага Ўсходу. У пераважнай большасьці сваёй больш за 81 мільёнаў чалавек[1] жывуць каля берагоў ракі Ніл, у вобласьці каля 40 тысячаў км², дзе толькі знаходзіцца ворныя землі. Вялікія плошчы пустэльні Сахары зьяўляюцца маланаселенымі. Каля паловы жыхароў Эгіпту жывуць у гарадзкіх раёнах, найбольш густанаселенымі цэнтрамі зьяўляюцца гарады Каір і Александрыя, а таксама іншыя гарады ў дэльце Нілу.
Помнікі Эгіпту, як то піраміды Гізы й Вялікі Сьфінкс былі пабудаваны ў гады панаваньня старажытнай цывілізацыі Старажытнага Эгіпту. Ягоныя старажытныя руіны, Мэмфіс, Тэбы, Карнака й Даліна цароў за межамі Луксору, зьяўляюцца важнымі цэнтрамі археалягічных дасьледаваньняў. У індустрыі турызму занята каля 12% працоўнай сілы Эгіпту. Эканоміка Эгіпту зьяўляецца адной з найбольш разнастайных на Блізкім Усходзе, дзе такія сэктары, як то турызм, сельская гаспадарка, прамысловасьць і сфэра паслугаў, знаходзяцца амаль на роўных узроўнях.
У пачатку 2011 году ў Эгіпце адбылася рэвалюцыя, якая прывяла да скіданьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака са сваёй пасады, якую ён займаў амаль 30 гадоў. Аднак новы дэмакратычна абраны прэзыдэнт краіны Магамэд Мурсі быў адхілены ад ўлады войскам праз шматлікія народныя хваляваньні супраць палітыкі партыі браты-мусульмане. Новым прэзыдэнтам у 2014 годзе стаў генэрал Абдэль Фатах аль-Сісі, які быў ініцыятарам адхіленьня Мурсі.