Індыйскі акіян
акіян / From Wikipedia, the free encyclopedia
Індыйскі акіян — трэці паводле велічыні акіян на Зямлі. На поўначы мяжуе з Паўднёвай Азіяй (Індыйскі субкантынэнт), на ўсходзе — з Аўстраліяй і Паўднёва-Ўсходняй Азіяй, на захадзе — з Афрыкай, на поўдні — з Паўднёвым акіянам (ці Антарктыдай, у залежнасьці ад пункту гледжаньня). Плошча разам з марамі складае 75,556 млн км², што ёсьць каля 20% воднай паверхні плянэты[1]. Гэта адзіны акіян, названы паводле назвы краіны, то бок Індыі.[2]
Індыйскі акіян | |
Этымалёгія | Індыя |
---|---|
Найб. шырыня | 10 000 km |
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 7450 м і 3711 м |
Як адзін з кампанэнтаў узаемазьвязанага сусьветнага акіяна, Індыйскі акіян акрэсьлены ад Атлянтычнага акіяна на 20° на ўсход ад мэрыдыяна ля мыса Іголкавага, і ад Ціхага акіяна па мэрыдыяне 146° 55' усходняй даўгаты[3]. Паўночная частка акіяна дасягае прыкладна да 30° паўночнай шыраты ў Пэрсыдзкай затоцы. Акіян шырыню ў амаль 10 000 км паводле берагоў Афрыкі і Аўстраліі, ягоная плошча складае 73,556 млн км²[4], улічваючы ў ягоным складзе Чырвонае мора і затоку Фарсі.
Аб’ём акіяна ацэньваецца ў 292,131 млн км³[5]. Малыя астравы раскіданыя на кантынэнтальных плітах. Астраўнымі дзяржавамі ў Індыйскім акіяне ёсьць Мадагаскар, якая месьціцца на чацьвертым паводле велічыні востраве ў сьвеце, Каморскія астравы, Сэйшэльскія астравы, Мальдывы, Маўрыцы і Шры-Ланка. Архіпэляг Інданэзіі мяжуе з акіянам на ўсходзе.