Аўстралія
краіна ў Акіяніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстралі́йскі Зьвяз (па-ангельску: Commonwealth of Australia), Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац. austrālis — «паўднёвы») — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Шостая паводле плошчы дзяржава сьвету, адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа-Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа-Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа-Новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.
Аўстралія Commonwealth of Australia | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Advance Australia Fair» | |||||
Афіцыйная мова | няма, ангельская (дэ-факта) | ||||
Сталіца | Канбэра | ||||
Найбуйнейшы горад | Сыднэй | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Карл III Дэйвід Гэрлі Энтані Альбанэз | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
6-е месца ў сьвеце 7 741 220 км² 1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
52-е месца ў сьвеце 24 016 400 3,1/км² | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
18 месца ў сьвеце $1 329 878 тыс $51 680 | ||||
Валюта | Аўстралійскі даляр (AUD) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC+8 да UTC+10,5 (UTC+8 да +10,5) +8 да +11,5 (UTC+8 да +11,5) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
1 студзеня 1901 | ||||
Аўтамабільны знак | AUS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .au | ||||
Тэлефонны код | +61 | ||||