Валюта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валю́та (ад італ. valuta — «цана», «вартасьць») — грашовая адзінка, якая выкарыстоўваецца як сродак разьліку ў гандлёвых апэрацыях. Таксама можа ўжывацца для адзначэньня грашовых адзінак менавіта замежных дзяржаваў, а таксама як тып грашовае сыстэмы дзяржавы (залатая валюта, папяровая валюта). Валютай, як правіла, зьяўляюцца манэты і банкноты пэўнай дзяржавы, якія зьяўляюцца фізычным аспэктам нацыянальнай грашовай масы. Іншая частка грашовай масы краіны складаецца з банкаўскіх дэпазытаў (дэпазытных грошай), уласнасьць на якую можа быць перададзена з дапамогай чэкаў, дэбэтавых картак або іншых формаў грашовых перакладаў. Дэпазытныя грошы і валюта зьяўляюцца грашыма ў тым сэнсе, што яны ўдваёх зьяўляюцца дапушчальнымі ў якасьці сродку плацяжу[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Валюта (неадназначнасьць).
Гістарычна ў якасьці валюты выкарыстоўвалі золата, срэбра і іншыя мэталы, якія маюць уласны кошт абмену. Зараз ролю валюты выконваюць у асноўным крэдытна-папяровыя грошы, кошт якіх вызначаецца заканадаўча. На тэрыторыі дзяржавы ейная валюта абвяшчаецца заканадаўствам законным плацежным сродкам, то бок абавязковым для прыёму любой аплаты. Адмова ад такога прыёму зьяўляецца парушэньнем закону.