Каір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каі́р (па-арабску: القاهرة; al-Qāhirah) — сталіца Эгіпту й найбуйнейшы горад у арабскім сьвеце й Афрыцы, і 16-ы найбуйнейшы мэгаполіс у сьвеце[2][3]. Горад быў заснаваны ў 969 годзе нашай эры й насёньняшні момант ягоная гісторыя мае звыш тысячы гадоў. Сваю мянушку «горад тысячы мінарэтаў» Каір атрымаў за перавагі ісламскай архітэктуры, горад ужо даўно зьяўляецца цэнтрам палітычнага й культурнага жыцьця рэгіёну. Каір быў заснаваны дынастыяй Фатымідаў ў X стагодзьдзі нашай эры, аднак на сьньняшні момант тэрыторыя сучаснага гораду ўключае ў свой склад месцы былой нацыянальнай сталіцы, чые рэшткі застаюцца бачнымі ў некаторых частках Старога Каіра. Каір таксама цесна зьвязаны са Старажытным Эгіптам з-за сваёй блізкасьці да старажытных гарадоў Мэмфіс, Гізы й Фустату, якія месьцяцца непадалёк ад Вялікага Сьфінкса й пірамідаў Гізы.
Каір | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 150 | ||||
Краіна: | Эгіпет | ||||
Кіраўнік: | Abd El Azim Wazir[d][1] | ||||
Плошча: | 210 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 7 440 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 35 428,57 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +20 02 | ||||
Паштовы індэкс: | 11511–11668 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 30°2′40″ пн. ш. 31°14′9″ у. д. | ||||
Каір | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Эгіпцяне сёньня часьцяком называюць горад як Маср (па-арабску: مصر), што ў арабскім вымаўленьні азначае імя самога Эгіпту, падкрэсліваючы, такім чынам, што горада мае велізарны эгіпеццкі ўплыў на працягу ўсёй гісторыі існаваньня гораду[4][5]. Каір ёсьць найстарэйшы й найбуйнейшы цэнтар кіна- й музычнай індустрыі ў арабскім сьвеце, а таксама мае другую паводле ўзросту установу вышэйшай адукацыі ў сьвеце, унівэрсытэт аль-Азгар. Многія міжнародныя СМІ, прадпрыемствы й арганізацый маюць рэгіянальныя штаб-кватэры ў горадзе. Штаб-кватэра Лігі арабскіх дзяржаваў знаходзілася ў Каіры на працягу большай часткі існаваньня арганізацыі.
Пры насельніцтве ў 6,76 млн чалавек[6] горад месьціцца на тэрыторыі 453 км², што робіць Каір, безумоўна, самым буйным горадам у Эгіпце. Разам зь яшчэ дзесяцьцю мільёнамі жыхарамі, якія жывуць у непасрэднай блізкасьці ад горада, Каір знаходзіцца ў цэнтры найбуйнейшай аглямэрацыі ў Афрыцы й зьяўляецца адзінаццатай па велічыні гарадзкой тэрыторыяй у сьвеце[7]. Каір, як і многія іншыя мэгаполісы, пакутуе ад высокага ўзроўню забруджваньня й трафіку, але ягоны мэтрапалітэн, адзіны на афрыканскім кантынээнце пасьля альжырскага мэтрапалітэну, пачаў працу з 1 лістапада 2011 году. Ён таксама ўваходзіць у лік пятнаццаці самых загружаных у сьвеце[8], зь перавозкай больш за 700 млн пасажыраў штогод. Эканоміка Каіру займае першае месца на Блізкім Усходзе[9], і 43-е ў сусьветным маштабе паводле інфармацыі глябальнага рэестру гарадоў[10].