Каірскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каірскі мэтрапалітэн (па-арабску: Metro Anfāq al-Qāhirah, або مترو الأنفاق) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Каіру, якая налічвае 61 станцыю на трох лініях. Каірскі мэтрапалітэн стаў першым з двух дзейсных у Афрыцы ды застаецца адным з толькі чатырох у Арабскім сьвеце. У мэтрапалітэне выкарыстоўваецца стандартная шырыня каляіны (1435 мм).