Эгіпецкая рэвалюцыя 2011 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эгі́пецкая рэвалю́цыя 2011 го́ду (па-арабску: ثورة ٢٥ يناير) — падзеі, якія адбываліся пасьля маштабнага выступленьня 25 студзеня 2011. Паўстаньне ўяўляла сабой збольшага кампанію негвалтоўнага супраціву, якая складалася з сэрыі дэманстрацыяў, маршаў, актаў грамадзянскага непадпарадкаваньня і страйкаў працоўных. Мільёны пратэстоўцаў з розных сацыяльна-эканамічных і рэлігійных слаёў патрабавалі зьвяржэньня рэжыму эгіпецкага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
У Каіры, Александрыі і іншых местах Эгіпту не абышлося без узброеных выступаў пасьля посьпеху суседняй Туніскай рэвалюцыі, якая прывяла да падзеньня шматгадовага рэжыму. 11 лютага, празь некалькі тыдняў рашучых пратэстаў і ціску, Мубарак сышоў з пасады, распусьціўшы свой урад і прызначыўшы вайскоўца, былога кіраўніка Галоўнага дырэктарату выведкі Эгіпту Амара Суляймана віцэ-прэзыдэнтам у спробе прымірыць розныя бакі.
11 лютага Амар Суляйман абвясьціў, што ўлада пераходзіць ад Мубарака ў рукі Вярхоўнае рады Ўзброеных сілаў[1] Хунта, ачоленая выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Махамадам Хусэйнам Тантаві, 13 лютага абвясьціла пра прыпыненьне дзеяньня канстытуцыі, роспуску абодвух палатаў парлямэнту, а таксама пра свой намер кіраваць дзяржавай да наступных выбараў, якія адбудуцца праз паўгоду.