Браты-мусульмане
міжнародная ісламісцкая арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Браты-мусульмане» (па-арабску: الإخوان المسلمون, Аль-Іхван аль-Муслімун) — міжнародная рэлігійна-палітычная асацыяцыя, заснаваная ў сакавіку 1928 настаўнікам Хасанам аль-Баннам у Ісмаіліі (Эгіпет). З 1933 штаб-кватэра арганізацыі была пераведзеная ў Каір. Па сьмерці Хасана аль-Банны ў 1948 року, у 1950 року ідэолягам руху стаў літаратар Сэід аль-Кутб[1], пакараны сьмерцю ў 1966 року[2]. Асацыяцыя мела аддзяленьні ў Сырыі, Палестыне, Іраку. Да сканчэньня Другой сусьветнай вайны налічвала блізу 500 тыс. чалавек.
Уважаецца за найстарэйшую ў сьвеце міжнародную тэрарыстычную арганізацыю[3].