Конкурс песьні Эўрабачаньне-1982
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1982» стаў 27-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 24 красавіка 1982 году ў горадзе Харагэйт (Вялікабрытанія) на сцэне «Харагэйт-цэнтру». Францыя адмовілася ад удзелу па чыньніку незацікаўленасьці тэлекампаніяў у трансьляцыі конкурсу, а песьні з Грэцыі забараніла ўдзельнічаць міністар культуры краіны Мэліна Мэркуры, паколькі па яе меркаваньні яна не адпавядала стандартам якасьці. З прычыны гэтага, лік удзельнікаў скараціўся да 18. Гран-Пры быў прысуджаны Ніколь зь песьняй «Ein bißchen Frieden», якая прадстаўляла Заходнюю Нямеччыну, яна атрымала сваю першую перамогу на конкурсе. Фінляндыя фінішавала апошняй з 0 ачкоў.
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1982 | |
Дата | 24 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Ян Лімінг |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Месца | Харагэйт, Вялікабрытанія |
Пераможная песьня | «Ein bißchen Frieden» (Заходняя Нямеччына) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 18 |
Сыход |
Грэцыя Францыя |
Нуль ачкоў | Фінляндыя |
◄1981 1983► |
Закрыць