Конкурс песьні Эўрабачаньне-1983
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1983» стаў 28-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 23 красавіка 1983 году ў горадзе Мюнхэн (ФРН), у канцэртнай залі Рудзі Зэгельмаера. Ірляндыя не прыняла ўдзелу ў конкурсе, у той час як Францыя, Грэцыя і Італія вярнуліся ў лік краін-удзельніц, давёўшы іх лік да 20. Гран-Пры атрымала Корын Эрмэ з «Si la vie est cadeau», якая прадстаўляла Люксэмбург. Вядомы італьянскі сьпявак Рыкарда Фольі стаў толькі 11-м. Гішпанія і Турэччына падзялілі апошняе месца, не набраўшы ні балу. Аўстралія ўпершыню трансьлявала конкурс.
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1983 | |
Дата | 23 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Марлен Шарэль |
Тэлеканал гаспадароў | ARD |
Месца | Мюнхэн, Заходняя Нямеччына |
Пераможная песьня | «Si la vie est cadeau» (Люксэмбург) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 20 |
Сыход | Ірляндыя |
Нуль ачкоў |
Гішпанія Турэччына |
◄1982 1984► |
Закрыць
Упершыню конкурс працягваўся больш за тры гадзіны, бо прадстаўленьне ўдзельнікаў адбывалася на трох мовах замест традыцыйных дзьвюх.